Я вось думаю, чаму са мной усё адбываецца ў цёплае надвор'е? То запаленне лёгкіх у ліпені, то вывіх рукі, то алергія...І усё гэта тады, калі надвор'е такое цудоўнае! Узімку ў мароз я спакойна выбягала з каледжа на перапынках пагуляць у снежкі, і потым нават не чхала. А цяпер - пры тэмпературы +18 - я захварэла. Гэта нармальна?! Сяджу дома, гаварыць балюча, дыхаць немагчыма, смак ежы наогул не адчуваю. Клас!
А яшчэ
1) у мяне шмат пропускаў у каледжы ( прычым на ўроках я прысутнічаю);
2) неатэстацыя па гісторыі;
3) набліжаецца сесія.
А так хочацца пайсці на вуліцу і з'есці марозіва, схадзіць у парк і на чым-небудзь пакатацца, а потым прыйсці дадому і спаць, спаць, спаць... Нават зараз, калі хварэю, спаць усё роўна не даюць.
Дарэчы, гіпс мне ўжо даўно знялі. Проста ў ЖЖ шмат часу мяне не было, таму только зараз і ўзгадала.

- Настрой:
sick - Музыка:Мельница - Ветер
Хадзіць мне з гіпсам яшчэ два тыдні. А ў каледжы як раз першага красавіка атэстацыя. А у мяне ніводнай адзнакі няма (сумняваюся, што настаўніца па хіміі згадзіцца паставіць мне чэснай працай заробленную дзесятку). І будуць у мяне неатэстацыі.
- Настрой:
вось такая хрэнь... - Музыка:Katy Perry - Hot and cold
Калі сёння ехала ў каледж, за тры прыпынкі да выхаду з тралейбуса, я раптам падумала: "Блін, сёння жа нядзеля. Куды я еду?". Але назад не паехала.
Каледж сустрэў мяне цішынёй. Толькі цётка на ўваходзе неяк коса на мяне паглядзела, нібы кажучы: "Ну, што прыйшла? Ідзі дадому".
У думках на яе плюнуўшы, я хуценька пабегла на фанетыку. Зайшла у кабінет, а там сядзелі мае аднагрупніцы. Сёла на сваё месца, і пачала думаць, што са мной такое. Сяброўка дабіла мяне, спытаўшы: "Дзе ты была на першай пары?". Я пасядзела, потым амаль на ўвесь клас гучна сказала: "Сёння жа нядзеля!". Пасля чаго сяброўка спрабавала пераканаць мяне, што сёння панядзелак. Перакананню я паддавалася дрэнна, і ўсё наравіла сысці дадому.
Калі я адчула, што Ксюша зараз мяне задушыць, я звярнулася да іншай дзяўчынкі. Яна пацвердзіла, што сёння пачатак новага тыдня. Кіруючыся думкай "Усе вар'яты, адна я здаровая", я дасядзела да канца пары і са здзіўленнем заўважыла, што сёння па-іншаму даюцца званкі. Вось тут я спалохалася. Мала таго, што, як сцвярджаюць, сёння панядзелак і я праспала першую пару, так яшчэ і з гадзіннікам нешта не то. Ксюша, заўважыўшы, што я вось-вось страчу прытомнасць, пачала трэсці мяне, як дрэва, якое не жадае дзяліцца яблыкамі, гаворачы: "Ды што з табой сёння?". Слабым голасам я папрасіла сказаць, якая цяпер гадзіна. Пацвердзіўшы тое, што ўбачылі мае вочы, яна сказала: "Ты што, 23 лютага ўжо адзначаць стала?". Пасля чаго да мяне дайшло, што сёння, як і ў любое іншае свята, скарочаныя заняткі.

crazy
Не пашла на танцы. Канешне, рука ў гіпсе танчыць не перашкаджае, але яна ўсё роўна баліць, не хачу, каб стала яшчэ горш.
І чаму мне гіпс паклалі толькі на тыдзень?!
- Музыка:Three Days Grace - Drown
Сёння (у чацвер) зноў хадзілі танчыць. Спачатку было неяк не зусім добра, увесь час здавалася, што на цябе глядзяць і смяюцца з таго, што ты не можаш нешта зрабіць. Але потым нічога, уцягнулася. І зразумела, што астатнім усё роўна, як танчыць. Галоўнае, гэта падняць сабе настрой на бліжэйшы тыдзень, да наступнай сустрэчы. Пад канец мы "раскалбасіліся". Калі ішлі да метро, нас працягвала "калбасіць". Я і
stakrotka пачалі танчыць пасярод вуліцы. Вось. Было вельмі файна.
ВЕЛЬМІ шкада, што Цімафея не было, ён вельмі нас весяліў у мінулы раз.
Прыйшла дадому. Не, я канешне ведала, што маці сёння цэлы дзень не будзе, але што б так загуляць... Мне спадабаўся яе адказ на маё пытанне "Ты дзе?", - "Я у Нины Ивановны, пью чай и ем бутерброд с красной рыбой". І гэта амаль у палову дванаццатага ночы!
А яшчэ ўчора бачылі новы фрукт. Увогуле, нам шансуе: то бобрмедзь, то зараз гэта:
( Помело )

Вырашыла я завесці сабе нейкую жывёлінку. Хацелася б такую, якую можна пажмякаць. Атрымаліся тры варыянты: сабака, кот ці кролік.
Учора зайшла на старонку ВБП - і прапала. Яна зараз якраз прадае кролікаў.
Вось якую прыгажосць я выбрала=)
( кроль )

loved - Музыка:Мельница - Дракон
Хто-небудзь адкажа мне: ШТО Я ТУТ РАБЛЮ??????
У мяне заўтра іспыт па гісторыі, я амаль нічога не ведаю, вывучыць я ўжо не паспею. Блін!!! Што рабіць? Можа павесіцца? Ці выкінуць кампутар разам з мабільнікам, как не перашкаджалі?

УЖОС!!!
Так, мне гэта ўжо надакучыла! Чаму я не магу нармальна пасядзець на лавачцы? Дык не, абавязкова сесці на тую, якая пафарбавана!
У панядзелак вярталася з курсаў і вырашыла прагуляцца, але потым убачыла лавачку, і ногі, незважаючы на думкі ў галаве, панеслі мяне туды. Потым проста сядзець і дыхаць паветрам мне надакучыла і я перасела на арэлі. Пакаталася на іх і нарэшце адчула сябе ў меру шчаслівым чалавекам. А затым стала холодна і я пайшла дадому.
Там я пабачыла тое, з-за чаго хвілін дзесяць скакала па кватэры з вялізнымі вачыма. Аказваецца, што пасядзеўшы на лавачцы, мае джынсы пафарбаваліся ў чырвоны колер. А з раніцы я заўвыжыла, што і куртка ў зялёнай фарбе. Блін! Чаму мне так не шансуе?!

Мне паклалі гіпс. На правую руку. На два тыдня. Проста ЗАМЕЧАТЕЛЬНА. Самае цікавае, што я не ведаю, што з рукой. Ну баліць. Ну моцна. Ну пісАць не магу. І раптам гіпс. Нават на здымак не адправілі. Дзіўна.
А яшчэ мне вельмі не шансуе з джынсамі. Самыя любімыя я адносіла ў рамонт тры разы, пасля чаго зразумела, што танней купіць новыя. У самых нялюбых адарваўся гузік. Учора купіла новыя. Яны не пражылі і дня. У іх расходзіцца замок. Яшчэ адна прычына для радасці.
Настрой проста паганы. Набіраю левай рукой. Нязручна. Нязвыкла. Павольна. "Вішнёвы сад" яшчэ не прачытаны. Здужала толькі каля 7%. Верш Багушэвіча прыйшлося вывучыць. Затое сачыненне пра Раскольнікава не прыйдзецца пісаць. Хіба што толькі настаўнік будзе чакаць гэтыя два тыдні.
А настрой стаў яшчэ горш...

Жах!
За ўсё дабрае. А менавіта:
за спазненне на ўрокі, за аддаванне ежы не аднакурснікам, а жывёлінам (у прыватнасці Моцарту), за жорсткае здзекаванне над кнігай "Сусветная культура" і іншае асуджана Дар'я Гудкова (
morein_sedai ). Ёй прымаўляецца месяц выканаўчых прац: прынашэнне цукру, гарбаты і кавы, карміць мяне бутэрбродамі (не абавязкова мяне), пералазіць цераз плот (гы-гы), памірыцца з Баффі і пачаставаць яе бутэрбродам (так і быць, дазваляю). Прысуд абскарджанню не падлягае.
І за свае нявартыя паводзіны яна будзе павешана на дошку пашаны.
( Дошка пашаны )
за спазненне на ўрокі, за аддаванне ежы не аднакурснікам, а жывёлінам (у прыватнасці Моцарту), за жорсткае здзекаванне над кнігай "Сусветная культура" і іншае асуджана Дар'я Гудкова (
І за свае нявартыя паводзіны яна будзе павешана на дошку пашаны.
( Дошка пашаны )
- Настрой:
mellow
Электрычка ідзе на 8.37, таму сёння вырашыла паспаць даўжэй… У выніку я спазнілася на аўтобус да Жданоў, ткнуўшыся носам у яго зачыненыя дзверы. Не, я прыйшла своечасова, гэта аўтобус на хвіліну раней прыехаў!
Мае разважанні былі простыя, як венік: чакаць наступнага. За тыя дваццаць хвілін, што я стаяла на прыпынку, паспела прыйсці шэсць штук аднаго аўтобуса, тры штукі яшчэ аднаго, і куча іншага транспарта. А 140-га ўсё няма і няма. У дваццаць дзве хвіліны я зразумела ( цікава, чым - змёрзлым розумам або лагічным разважаннем? А можа гэта адно і тое ж?), што на электрычку мне не паспець. Не паспела аб гэтым падумаць, як падышоў доўгачаканы аўтобус. Я не села ў яго па двум прычынам: 1)Калі я прыеду ў Жданы, то пабачу толькі хвост электрычкі; 2) З шкоднасці. А няма чаго так рэдка хадзіць! І паехала вакольнымі шляхамі і спазнілася на першую пару.
Як апынулася, калі мне не пашансавала з транспартам з раніцы, то днём лепш не стане. Зразумела я гэта тады, калі на падыходзе да прыпынку, не ўбачыла там сорак чацвёртага. Блін, ён сыйшоў хвіліну назад!
Але гэта яшчэ нічога. Добра, дачакаліся наступнага. Селі. Я выйшла і перасела на 77. Праз прыпынкаў дзевяць ён самай нахабнай выявай ламаецца!!!
ВЫНІКІ: Не пашансавала мне сёння ні з урокамі, ні з аўтобусам.
ПЫТАННЕ: Цікава, я адна такая: калі не шансуе, то па поўнай, або ёсць яшчэ такія людзі?!

Дваццаць хвілін на марозе
Я вытрымала! Я выжыла пасля геаграфіі!!! Жывем!!!
А сп. Кр вельмі дрэнна піша, я нічога не разумею ў яго пісаніне. А яшчэ некаторыя скардзяцца: чаму такія неахайныя літары?
А можа я проста развучылася чытаць?

relaxed
Я толькі зараз з жахам зразумела, што на заўтра ўрокі не зробленыя. На здзіўленне,
я спакойная, як удаў. Ну падумаеш, устану заўтра крыху раней і зраблю рускую мову. Усё роўна нам заўтра да другой пары. Эх, што са мной робіць ЖЖ! Вучыцца перастала, з маці лаюся. Хм...што я на гэта скарджуся, і вучылася я сярэдне і з маці лаялася...Не магу зразумець, што мяне трывожыць...

Мне падабаецца чытаць. Гэта мяне і падвяло,калі я ў суботу ехала ў ліцэй.
Дастала мабільнік і паглыбілася ў кнігу Вольгі Мяхар "Агенство магических катастроф". Аказваецца, мне зусім нельга чытаць у аўтобусе,калі вакол шмат людзей.А усё таму,што
літаральна праз хвілін пяць я пачала трэсціся ад смеху. Нажаль,смяяцца
ў поўны голас было бы непрыстойна і таму працягвала чытаць далей.
Прайшло яшчэ хвілін дзесяць і я зразумела, што, альбо мяне зараз злічаць за звар'яцелую
па чынніку смеху, альбо я лопну. Ні то, ні іншае мне не падабалася,але ціхі смех
перарос у гучны.Прыйшлося зрабіць выгляд,што я кашляю. Не атрымалася. На мяне сталі
падазрона глядзець, асабліва цётка, якая сядзела каля мяне. Я зрабіла выгляд,што са мной усё
нармалёва, папросту адвярнуўшыся да акна і са здзіўленнем убачыла за вакном Выставачны комплекс. Я выйшла з 77-га і стала чакаць 44-ты аўтобус. Дачакалася. У ім я ўжо сесці не магла і таму прыйшлося стаяць. Стоячы чытаць не вельмі зручна,але калі
справа ідзе пра чытанне, мяне не спыніць. Зноў дастала мабільны і працягвала чытанне.
Калі б я ведала,чым гэта скончыцца,я б наогул тэлефон дома пакінула.. Дзеянне ў кнізе
разгортваліся самым добрым спосабам:шпурляннем кашы адзін у аднаго. Менавіта зараз не
смешна,але калі гэта прачытаць сваімі вачамі...Я не вытрымала і гучна засмяялася.
Ад "психушки" мяне выратаваў аўтобус,які быў старым і таму ехаў,бразгочучы ўсім,чым можа
бразгатаць аўтобус. Мяне пачулі толькі пару чалавек,якія стаялі бліжэй усяго да мяне.
Яны на ўсялякі выпадак адсунуліся.Правільна,я б таксама так зрабіла. Нарэшце я даехала да патрэбнага прыпынку і пайшла ў ліцэй, успамінаючы кнігу і жадаючы прачытаць
гэты момант з кашай.
Я паспрабавала даць сабе абяцанне не чытаць у аўтобусах,але на зваротным
шляху не стрымалася і зноў дастала тэлефон...На маё і людзей шчасце
такіх смешных момантаў больш не было.

Чым бліжэй пятніца,тым менш мне хочацца туды ехаць?І што рабіць?! Не хачу з'язджаць!!!АААААААААА!!!!!РАТУЙЦЕ!!!
Сення быў самы файны дзень на гэтым тыдні! Цікава, а я заўседы не любіла пятніцу.